МАРГ падымае цэны на алкаголь у Беларусі
![МАРГ падымае цэны на алкаголь у Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/alkahol-2504.jpg.webp?itok=Pd9uBWjl)
У Беларусі падаражэе алкаголь. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) павялічвае мінімальныя адпускныя кошты на спірт, на алкагольныя напоі крэпасцю звыш за 28% і нават на пладова-ягаднае віно.
Апошняе, дарэчы, можна будзе прадаваць не танней за 3,54 рубля за 0,7 літра. Падаражэнне адбудзецца неўзабаве — калі пастанова пра яго будзе афіцыйна апублікаваная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.