Марк Зэльцэр: “Я непакоюся за далёйшы лёс брата”
За некалькі гадзін да прылёту Эмануіла Зэльцэра ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Еўрарадыё ўзяла эксклюзіўнае інтэрв’ю ў брата цяпер ужо былога вязня беларускай турмы Марка Зэльцэра.
Падчас размовы Марк знаходзіўся на шляху ў аэрапорт і прызнаўся, што едзе на сустрэчу ўсхваляваны і адначасова занепакоены. За далейшы лёс Эмануіла.
Еўрарадыё: Ужо зразумела, што за ўсёй гісторыяй з Эмануілам стаіць паляванне за грашыма Бадры Патаркацышвілі, у якога ваш брат быў адвакатам. Галоўным паляўнічым вы самі называеце Барыса Беразоўскага. Не баіцеся, што паляванне за грашыма працягнецца і Эмануіл па-ранейшаму будзе ў небяспецы?
Марк Зельцэр: Вы задалі вельмі-вельмі правільнае пытанне. Вось, зараз ён выйшаў на свабоду — ці будзе ён далей змагацца? Я не ведаю. Я з ім яшчэ не размаўляў, ён яшчэ не прыляцеў. Але ён вялікі і сур’ёзны адвакат. Будзе ён працягваць займацца гэтай справай альбо не — не ведаю.
Разумееце, Бадры (Патаркацышвілі. — ЕРБ) пакінуў запавет, ён пакінуў грошы сваёй сям’і: па 25 адсоткаў адной жонцы, іншай, дзецям — па 5, па 10 адсоткаў і гэтак далей. У гэтым запавеце, натуральна, няма ні Беразоўскага, ні Эмануіла, ні Джозэфа Кея — нікому з іх ён нічога не пакідаў. Мой брат займаўся гэтай справай таму, што гэта быў яго кліент апошнія 14 гадоў. І з-за гэтага пацярпеў: Беразоўскі вырашыў, што палова грошай, калі не ўсе, яго.
Я нікога з іх не ведаў: ні Бадры, ні Беразоўскага, ні Кея. Яны ўсе змагаюцца за нейкія вар’яцкія грошы. Мне трэба, каб з братам было нармальна. Маё меркаванне такое і мая парада яму была б такая: не думаць пра мінулае, закрыць гэтую главу і пачаць думаць пра будучае. І не займацца больш гэтымі рэчамі. Мы ведаем пра здарэнне ў Беларусі — у ім не было ніякай юрыдычнай падшэўкі. Тое ж самае і з Беразоўскім. Што там можна вырашыць юрыдычна? Яму нешта не падабаецца — ён адурманьвае, саджае ў самалёт і накіроўвае да свайго сябра ў Беларусь. Каб там людзі зніклі. А наступны раз будзе куля ў чэрапе.
Калі я не магу змагацца з чалавекам сваімі ўласнымі сіламі, калі ён выступае, як казаў мой прафесар маскоўскай кансерваторыі, у іншай вагавай катэгорыі, то што ж я магу зрабіць? Я не забойца, я не крымінальнік, я страляць у яго не буду. А ён можа! Дык гэта ж не роўныя сілы! Тут павінны быць замешаныя праваахоўныя органы Расіі, Англіі, якая хоча яго (Беразоўскага. — ЕРБ) трымаць у сябе, Беларусі, якая павінна была яго выдаць. Але гэта вырашаць майму брату, а не мне. Але я яму буду раіць не звязвацца”.
У працягу інтэрв'ю з Маркам Зэльцэрам на сайце Еўрарадыё 2 ліпеня чытайце:
— якое заключэнне турэмных дактароў пра стан здароўя Эмануіла Зэльцэра атрымаў на рукі яго брат;
— як, на думку Марка Зэльцэра, Эмануіл апынуўся ў Беларусі;
— колькі грошай Марк патраціў на спробы вызваліць брата.
На фота: злева Марк Зэльцэр (vborbeprotiv-zeltsera)