Маршруткі "Полацкага экспрэса" могуць аднавіць працу

Маршруткі "Полацкага экспрэса" могуць аднавіць працу

Кампанія "Полацкі экспрэс" можа аднавіць працу. Яна падала заяўку на аказанне паслуг у Віцебскае абласное КТУП "Аператар перавозак". Пра гэта сайту gorod214.by паведаміў намеснік дырэктара "Аператара перавозак" Аляксей Доўгі.

"Полацкі экспрэс" — адзін з буйнейшых перавозчыкаў на полацкім напрамку. Як распавядала Еўрарадыё, з 1 кастрычніка кампанія спыніла працу, патлумачыўшы гэта "кабальнымі ўмовамі дамовы з "Мінаблпасажыртрансам". 
 
Маршрут Наваполацк — Мінск праходзіць праз тэрыторыю трох аператараў — Мінскага гарадскога, Мiнскага абласнога і Віцебскага абласнога. З любым з іх перавозчык можа заключыць дамову на аказанне паслуг, бо ўмовы ва ўсіх прыкладна аднолькавыя.

Аляксей Доўгі запэўнівае, што новая рэдакцыя правілаў пасажырскіх перавозак, якая пачне дзейнічаць з 12 кастрычніка, не павінна прынесці праблемаў "Полацкаму экспрэсу" з аказаннем паслуг. Больш за тое, па многіх пунктах можна будзе вырашаць пытанні напрамую з аператарамі перавозак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі