Марына Васілеўская паабяцала ўключаць на МКС беларускія песні
Марына Васілеўская
Марына Васілеўская паабяцала ўключаць на Міжнароднай касмічнай станцыі беларускія песні (назвы кампазіцый назваць адмовілася). "Упэўнена, яны супакояць нас і дапамогуць пераадолець настальгію па Радзіме", — кажа беларуска, якая неўзабаве паляціць у космас. 1 сакавіка ў Расіі прайшла перадпалётная прэс-канферэнцыя экіпажу МКС.
Дублёрам з'яўляецца Анастасія Лянкова. Васілеўская — бортправадніца авіякампаніі "Белавія", а Лянкова — дзіцячы хірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі.
Палёт запланаваны на 21 сакавіка 2024 года. Плануецца, што ён працягнецца менш за два тыдні.
Камандзірам карабля будзе 52-гадовы ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі, бортінжынерам — астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.
Васілеўская прызналася, што хацела б сфатаграфаваць з космасу Беларусь і Мінск, у прыватнасці. А яшчэ яна плануе выканаць... танец у бязважкасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.