Марыяна Шчоткіна заявіла, што не раіла беларусам ісці на дзве працы

Міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна 30 чэрвеня ў размове з журналістамі ў Доме ўраду абвергла інфармацыю, якая з'явілася амаль два тыдні таму. Тады інфармагенцтвы пераказвалі яе словы, сказаныя падчас наведвання Гродзенскай абутковай фабрыкі "Нёман". Каб палепшыць свой дабрабыт, беларусы павінны праяўляць вялікую працоўную актыўнасць, а на сённяшні дзень амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, сказала міністр. Атрымліваецца, што Шчоткіна параіла беларусам працаваць на дзвюх працах.

Аднак міністр сёння заявіла, што "так не гаварыла". Шчоткіна сказала, што гэта "суб'ектыўная журналісцкая рэакцыя" на яе словы. Рэакцыю людзей яна бачыла ў інтэрнэце і аб ёй "не думае".

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі