Масачны рэжым увялі ў Бабруйску

Масачны рэжым увялі ў Бабруйску

У Бабруйску ў сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ўвялі масачны рэжым. Адпаведнае рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам, піша "Вечерний Бобруйск".

Цяпер у Бабруйску трэба абавязкова насіць маску ў крмах, у аптэках, аддзяленнях банка, сувязі, пошты, у грамадскім транспарце ды іншых месцах, дзе немагчыма гаратнаваць сацыяльную дыстанцыю.

Раней масачны рэжым абвясцілі ў Магілёве і Гомельскай вобласці. У Брэсце ў сувязі з распаўсюдам COVID-19 увялі каранцін: абмежавалі працу клубаў, рэстаранаў, кавярняў, адмянілі масавыя мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі