Машына без кіроўцы за рулём збiла пешахода на пераходзе ў Мiнску
Здарэнне адбылося на вулiцы Някрасава на рэгулюемым пешаходным пераходзе. Калi пешаход ужо амаль перайшоў праезную частку, яго збіў легкавы аўтамабіль. Машына "Мазда" без кіроўцы працягвала рух па схiлу дарогi, пакуль не ўпёрлася ў бардзюр.
Пацярпелы атрымаў траўмы i быў шпiталiзаваны. Як было ўстаноўлена са слоў уладальнiка, перад тым як пайсцi на працу, ён паставiў аўтамабiль на ручны тормаз, пасля чаго i адбыўся самавольны рух.
Тым не менш адказваць давядзецца кіроўцу, паколькі ў правілах ёсць спецыяльны пункт, дзе гаворыцца, што кіроўца абавязаны пакiдаць транспартны сродак толькi ў тым выпадку, калi прыняты меры, якiя выключаюць самавольны рух транспартнага сродку.
БЕЛТА