Маскевіч: Правядзем аптымізацыю, тады падымем заробкі настаўнікам (відэа)
Міністр адукацыі патлумачыў, калі настаўнікі могуць чакаць павышэння заробкаў.
Паводле словаў Сяргея Маскевіча, адбудзецца гэта толькі пасля "аптымізацыі сеткі ўстановаў адукацыі" (г. зн., што некаторыя школы закрыюць). "Сродкі, якія вызваляцца ў яе выніку, будуць накіраваныя толькі на заробак настаўнікам", — цытуе словы міністра адукацыі БЕЛТА.
Маскевіч паведаміў, што аптымізацыю трэба закончыць да пачатку новага навучальнага года. Ён дадаў, што "бюджэт не застанецца ў баку ад гэтых мэтаў".
Нагадаем, пытанне малых заробкаў настаўнікаў падымалася на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў аўторак. Ён паабяцаў іх павысіць.
Фота — bymedia.net