Маскоўскі крэдыт можа прывесці Ўкраіну да беларускага сцэнара?
Намеснік кіраўніка Сакратарыята Прэзідэнта Ўкраіны Андрэй Кіслінскі лічыць, што маскоўскі крэдыт можа прывесці Ўкраіну да паўтору ”беларускага сцэнара”. На яго думку, пры прэм'ерстве Юліі Цімашэнкі Ўкраіна, як і Беларусь, можа пад пазыковым ціскам Расіі згубіць кантроль над уласнай газатранспартнай сістэмай і шэрагам стратэгічных прадпрыемстваў. Ён нагадаў, што спачатку Расія рэзка падвысіла кошты на газ для Беларусі, а калі ў краіне пачаліся праблемы з бюджэтам і эканомікай, Масква прапанавала абмяняць танны газ на беларускую трубу.
Такім самым чынам Расія можа дзейнічаць і ва Ўкраіне. На думку Кіслінскага, Расія яшчэ да пачатку пераліку крэдытных сродкаў будзе патрабаваць цвёрдых гарантый — ад закладной маёмасці да льготнага продажу дзяржпрадпрыемстваў. Такім чынам, Расія па сутнасці верне сабе гэты крэдыт яшчэ да таго, як выдасць яго Ўкраіне.
Украінскі чыноўнік падкрэсліў, што нават тыя асобныя моманты таемных перамоў, якія сталі вядомыя грамадскасці дзякуючы вольнай прэсе, павінны насцярожыць грамадства. У прыватнасці, у абмен на крэдыты Расія патрабуе ратыфікацыі дамовы аб "нулявым варыянце", прызнання Ўкраінай часткі абавязкаў СССР, рашэння спрэчных, на думку расійскага боку, пытанняў з уласнасцю на тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку падаўжэння знаходжання Чарнаморскага флота РФ.
Кіслінскі не выключае, што далей у спісе перадача Расіі кантролю над украінскай трубой, ільготная прыватызацыя стратэгічных украінскіх прадпрыемстваў. Ужо цяпер расійскі бок выявіў зацікаўленасць ва Укртэлекаме, Энергаатаме, Адэскім прыпартовым заводзе і Прамінвестбанку.
Інтэрнэт-старонка прэзідэнта Ўкраіны