Маскоўскі суд не вынес рашэння супраць "Белорусии"

Беларус Кірыл Лапінскі, які працуе ў Маскве, сёлета ў жніўні падаў у суд супраць расійскіх СМІ (Lenta.ru, rbc.ru і ria.ru). Ён настойваў на тым, каб расійскія СМІ выкарыстоўвалі назву "Беларусь", а не ""Белорусия".

Як паведамляе onliner.ru, Сіманаўскі раённы суд Масквы адмовіў у задавальненні пазову. Суд вырашыў, што адказчык мае права патрабаваць праз суд абвяржэнне звестак, якія ганьбяць яго асабісты гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю. А выкарыстанне назвы "Белорусия", як і негатыўныя звесткі пра Беларусь у расійскіх СМІ, не могуць зневажаць гонар і годнасць уласна Лапінскага.

Фота — onliner.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі