Масква накіравала праект праграмы ваеннага супрацоўніцтва ў дзяржавы АДКБ
У найбліжэйшы час праект Праграмы ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы да 2015 г. будзе ўнесены на паседжанне Сталай рады пры АДКБ і накіраваны ў дзяржавы для ўзгаднення. Прапановы па праекце праграмы былі разгледжаныя экспертамі падчас кансультацый на гэтым тыдні ў Маскве.
Паводле намесніка генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семярыкова, праграма адбівае ўзгодненыя погляды на мэты, задачы і кірункі ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва ў арганізацыі на сярэднетэрміновую перспектыву. Асноўная мэта - "аб'яднанне і каардынацыя высілкаў дзяржаваў па ўдасканаленні супрацоўніцтва ў вобласці распрацоўкі і вытворчасці ваеннай прадукцыі".
БелаПАН