Мастак Алесь Марачкін стварае партрэтную галерею знакамітых дзеячаў ВКЛ
Жывапісную галерэю вядомых дзеячаў Вялікага княства Літоўскага стварае кіраўнік творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў Алесь Марачкін. Гэтая акцыя прымеркаваная да да 1000-годдзя летапіснай Літвы.
У інтэрв'ю БелаПАН мастак паведаміў, што ён задумаў напісаць больш за 30 партрэтаў каралёў ВКЛ, вялікіх князёў і грамадскіх дзеячаў беларускага паходжання. Магчыма, у гэту галерэю ён уключыць і вобразы знакамітых сучаснікаў, якія працягваюць справу славутых продкаў.
"Ідэя галерэі нарадзілася восенню 2007 года, калі ў Троках па запрашэнні літоўскіх калег я браў удзел у мастацкай імпрэзе пад назвай “Мастакі — Вялікаму княству Літоўскаму”, прымеркаванай да 1000-годдзя летапіснай Літвы. І хоць гісторыкі Беларусі і Літвы па-рознаму трактуюць статус ВКЛ, нашы суседзі актыўна рыхтуюцца да свята і ў 2009 годзе будуць шырока адзначаць гэтую значную для ўсёй Еўропы гадавіну. Я лічу, што гэта таксама і наша дата", — адзначыў Марачкін.