Мастоўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет

Сябру Рады Руху “За Свабоду” Алесю Зарэмбюку паўторна адмовілі ў пікетаванні супраць падвышэння тарыфаў ЖКГ.  Першапачаткова рухаўцы збіраліся правесці пікет 3 лютага, але тады Мастоўскі райвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства па фармальных прычынах. 28 студзеня была накіравана паўторная заяўка на правядзенне акцыі пратэста 12 лютага. Планавалася, што ў акцыі прыме удзел лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Але Мастоўскі райвыканкам зноў не дазволіў праводзіць акцыю. На гэты раз падставай стала тое, што мерапрыемства быццам бы не можа адбывацца ў заяўленым месцы. Альтэрнатыўнага месца мастоўскія "вертыкальшчыкі" не прапанавалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі