Матч Галандыя — Аргенціна сабраў больш за 14 млн згадак у Twitter

Найбольш згадак у Twitter (больш за 446 тысяч) сабраў рашаючы пенальці, які выканаў Максі Радрыгес. Другім (больш за 249 тысяч) стаў гол Эсек'еля Гарая, трэцім (больш за 239 тысяч) — сэйв брамніка Серхіё Рамера ў серыі пенальці пасля ўдара Уэслі Снэйдэра.

Найчасцей карыстальнікі Twitter згадвалі Рамера, які адбіў два пенальці, Максі Радрыгеса і Ліянэля Месі. У зборнай Галандыі найчасцей згадвалі Ар'ена Робена, інфармуе РІА "Новости".

Фінал чэмпіянату пройдзе на “Маракане” ў Рыа-дэ-Жанейра ў нядзелю, 13 ліпеня, пачатак а 22-й гадзіне. У ім згуляюць зборныя Нямеччыны і Аргенціны.

Матч за трэцяе месца пройдзе 12 ліпеня ў Бразіліа, пачатак а 23-й гадзіне. У ім сустрэнуцца зборныя Бразіліі і Галандыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі