Матч Кубка Дэвіса паміж Беларуссю і Грузіяй пачне Уладзімір Ігнацік
У пятніцу ў мінскім Палацы тэніса пачнецца матч Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Грузіі. Паводле лёсавання, яго пачне сустрэча паміж першым нумарам беларускай каманды Уладзімірам Ігнацікам і другім нумарам грузінскай зборнай Ладо Чыхладзэ.
Пасля на корт выйдуць другі нумар беларусаў Андрэй Каратчэня і першы нумар грузінскай каманды Іраклій Лабадзэ.
У другі дзень (20 верасня) адбудзецца парны паядынак, у якім дуэт Максіма Мірнага і Ўладзіміра Ігнаціка пазмагаецца з грузінскай парай Іраклій Лабадзэ/Ладо Чыхладзэ. А ў нядзелю адбудуцца сустрэчы Ігнаціка і Лабадзэ, Каратчэні і Чыхладзэ.
БЕЛТА нагадвае, што капітанам беларускай каманды з'яўляецца Уладзімір Ваўчкоў, які дэбютуе на гэтай пасадзе.