Майкл Джэксан зноў стаў самым папулярным музыкам у свеце

Альбомы Майкла Джэксана, які сканаў 26 чэрвеня, сталі самымі прадаванымі на тэрыторыі ЗША. Пласцінкі поп-зоркі і яго сямейнага гурта Jackson 5 занялі першыя дзевяць радкоў.

Першае месца ў “Top Pop Catalog Album” дастлася зборніку хітоў Джэксана “Number Ones”, які некалькі дзён таму меў паказчык продажў у 4 тысячы копій за тыдзень. Попыт на гэтую пласцінку вырас на 2000 адсоткаў.

На другім месцы кампіляцыя “The Essential Michael Jackson”, а на трэцяй пазіцыі размесціцца легендарны “Thriller”.

Таксама ў дзясятку ўвайшлі альбомы “Off the Wall”,”Bad”, “Dangerous” і зборнік песень калектыва Jackson 5 “The Ultimate Collection”. У топе апынуліся і іншыя альбомы і іх перавыданні.

Адзіны няджэксанаўскі запіс у дзясятцы - гэта “Top Pop Catalog Album”, саўндтрэк да перавыдання фільма “Вудсток”.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі