Медалісты Алімпіяды на працягу месяца атрымаюць ключы ад новых кватэр

Ключы ад новых кватэр атрымаюць да канца лютага чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Генадзь Аляксеенка на цырымоніі ўшанавання дзесяці найлепшых спартсменаў краіны 2008 года. Паводле яго словаў, спачатку планавалася выдзяліць кватэры толькі алімпійскім чэмпіёнам, але пасля было вырашана аддаць спартсменам ўсе 18 кватэр у Мінску, якія былі ў распараджэнні НАК. Жыллё атрымаюць залатыя, срэбраныя і бронзавыя прызёры Пекіна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі