Мельянцоў: Беларусь не разумнейшая за Еўропу — мы проста лепш гандлюемся
Аналітык Дзяніс Мельянцоў кажа, што разам з уваходам Беларусі ў праграму “Ўсходняе партнёрства” мы аўтаматычна перасталі быць “апошняй дыктатурай” для Еўропы
Пра тое, ці добра гэта, Еўрарадыё размаўляе з супрацоўнікам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Дзянісам Мельянцовым
Пытанне прызнання-непрызнання грузінскіх тэрыторыяў вельмі дэвальвавалася
Апошнім часам тактыка Еўропы ў тым, як яна вядзе дыялог з Беларуссю, змянілася. Падаецца, што там зразумелі, што перамовы з нашымі ўладамі трэба весці закрыта, не афішуючы вынікі — тады магчыма будзе і нейкі плён. Як, адпаведна, змянілася тактыка Беларусі ў вядзенні перамоваў з Еўропай?
Можна сказаць, што тактыка вядзення перамоваў з Еўрасаюзам ў Беларусі адсутнічае: гэта, хутчэй, такі пастаянны гандаль. Матывацыя з боку Беларусі тут збольшага эканамічная. Беларусі зараз патрэбная другая апора, каб палепшыць эканамічную сітуацыю, і другое — каб пашырыць перамоўныя пазіцыі з Расіяй. То бок — супрацьпаставіць Расіі свае адносіны з Еўрапейскім Саюзам. Гэта адбываецца шляхам гандлю, абсалютна ў стылі “рэал паліцік”. Галоўная мэта — уласная легітымацыя, то бок паўнавартаснае ўваходжанне ў еўрапейскія структуры без аніякіх папярэдніх умоваў.
А ці гатовая Еўропа выконваць такія ўмовы Беларусі?
Магчыма, Еўропа зрабіла памылку, калі фактычна распачала дыялог без выканання Беларуссю папярэдніх умоваў. Пасля гэтага адбыўся бескантрольны працэс прызнання беларускага рэжыму, беларускіх выбараў таксама. І гэта самая галоўная памылка. Дыялог ужо ідзе. Набірае абароты, і проста так спыніць яго вельмі цяжка.
Гэта што, такая тактыка ў Беларусі — усім абяцаць тое, што яны жадаюць пачуць? Расіі мы кажам, што прызнаем Паўднёвую Асецію і Абхазію, Еўропе — што не прызнаем... Навошта мы такія Еўропе, калі стала зразумела, што мы збіраемся ўсіх “кінуць”?
Ідзе сур’ёзная геапалітычная гульня. Еўрапейскі Саюз і ўвогуле Захад спрабуюць адарваць Беларусь ад расійскага ўплыву. Гэта нікім не хаваецца. У дакументах “Усходняга партнёрства” адкрытым тэкстам гаворыцца, што мэта партнёрства — перацягнуць постсавецкія краіны з сферы ўплыву Расіі ў сферу палітычнага ўплыву ЕС. Еўрапейскаму Саюзу патрэбны пояс добрасуседскіх, лаяльных да яго дзяржаваў.
Беларускі ўрад тым, што ад пачатку не тлумачыў свайго стаўлення да вайны ў Грузіі, паказаў, што гатовы гуляць па такіх правілах гульні.
Але на сёння пытанне прызнання-непрызнання вельмі дэвальвавалася. Для Расіі дамагчыся прызнання грузінскіх тэрыторыяў было выключна важнай справай у жніўні-верасні 2008 года, калі вырашалася пытанне, ці будзе Расія ў міжнароднай ізаляцыі альбо не. Зараз гандляваць гэтым пытаннем становіцца цяжэй. Лукашэнка можа прызнаць Асецію і Абхазію, але для Расіі гэта будзе ўжо не так важна.
Тым не менш з Еўрапейскім Саюзам ён пакуль што мог гандлявацца. Адтуль дастаткова часта ішлі мэсэджы, што адной з умоваў прыняцця Беларусі ва “Ўсходняе партнёрства” будзе менавіта непрызнанне грузінскіх тэрыторыяў як незалежных дзяржаваў.
Але ці мае права Еўрасаюз спекуляваць гэтым пытаннем? У праграме “Ўсходняга партнёрства” нічога не гаворыцца пра прызнанне Паўднёвай Асеціі! Ці не з’яўляецца гэта ўмяшальніцтвам у нашыя ўласныя справы?
Еўрапейскі Саюз не можа выстаўляць іншыя папярэднія ўмовы, бо баіцца, што яны будуць праігнараваныя, як былі праігнараваны 12 патрабаванняў 2006 года, як былі праігнараваныя наступныя патрабаванні... Таму ён вырашыў выставіць такія папярэднія ўмовы, якія ў прынцыпе могуць быць выкананыя Беларуссю, паколькі Беларусь да гэтага ўстрымлівалася ад прызнання.
Што азначае ўдзел Беларусі ва “Ўсходнім партнёрстве”?
Губляецца эксклюзіўны выпадак Беларусі для Еўрасаюза. То бок знікаюць падставы прад’яўляць Беларусі двайныя стандарты, якія існуюць сёння. Мы аўтаматычна становімся такой краінай, да якой трэба ставіцца, як і да іншых краінаў – сябраў “Усходняга партнёрства”. Знікае падстава казаць, што вось вы павінны праводзіць змены ў заканадаўстве, паляпшаць правы чалавека....
Пасля ўступлення пра нас нельга казаць як пра апошнюю дыктатуру Еўропы. Чаму Беларусь прымушаюць ісці на нейкія саступкі, а Азербайджан — не?
Беларусь таксама разлічвае на ўзнаўленне статуса спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Савета Еўропы. Ён рэальна штосьці нам дае, альбо гэта проста такі сімвалічны статус?
Гэта справа міжнароднага прэстыжу і легітымацыі. Быць еўрапейскай краінай і не ўдзельнічаць у Савеце Еўропы— гэта нонсэнс! Таму Беларусь дамагаецца ўдзелу, каб менавіта дэлегацыя беларускага парламенту без уключэння туды прадстаўнікоў апазіцыі працавала ў межах Савета Еўропы.
А, дарэчы, як на гэта ўсё рэагуе апазіцыя? Ці змянілася ейная тактыка?
Апазіцыя яшчэ больш маргіналізуецца. Дыялог ідзе на ўзроўні ўрадаў. Раней Захад імкнуўся дэмакратызаваць Беларусь праз апазіцыю. Але пабачыў, што такія спробы неэфектыўныя. Пасадзіць беларускую апазіцыю за стол перамоваў разам з Лукашэнкам і Еўрасаюзам — пра гэта гаворка не ідзе. Апазіцыя такім чынам атрымліваецца ў баку.
Беларускія апазіцыйныя палітыкі пераўтвараюцца ў экспертаў, каб нейкім чынам паўплываць на вынікі дыялогу. Адпаведна беларускія эксперты вымушаныя стаць палітыкамі з тым, каб прапаноўваць нейкі парадак дня перамоваў. Але ў нармальным грамадстве гэта павінны рабіць палітыкі, а не эксперты.
Як тое, што палітыкі і эксперты памяняліся месцамі, адбіваецца на эфектыўнасці дыялогу паміж ЕС і Беларуссю?
Пакуль што рэальна ні тыя ні другія не могуць паўплываць на тое, што адбываецца паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Сустрэўся Лукашэнка з Саланам, пагаварылі, раз’ехаліся. Цяпер кожны павінен сказаць, што ўсё было добра, ніхто ні на каго не ціснуў. Але аказваецца, што насамрэч ні пра што не дамовіліся. Усё не так добра, як падавалася. Як так? Гэта такі парадак у Еўропе — пасля кожных перамоваў казаць, што усё добра? Гэта спрыяе вядзенню перамоваў?
Гэта звычайная палітычная практыка. Паколькі сустрэча і перамовы адбыліся, звычайна так дыпламаты і кажуць: што яны дасягнулі пэўнага разумення ў пэўных пытаннях. Але калі ўжо казаць менавіта пра візіт Саланы, то ён не меў на мэце зрабіць палітычны прарыў. Трэба было проста пазнаёміцца першым асобам, засведчыць тое, што дыялог распачаўся і абодва бакі зацікаўленыя ў яго працягу.
Якім чынам на гэта ўсё будзе рэагаваць Расія?
Натуральна, будзе выступаць супраць збліжэння Беларусі з Еўропай. Але нават калі мы далучаемся да “Ўсходняга партнёрства”, гэта не азначае, што далейшай нашай мэтай стане Еўрасаюз. Тым больш, што неаднаразова было заяўлена, што “Ўсходняе партнёрства” — гэта замена сяброўства ў Еўрасаюзе. Расіі тут няма чаго баяцца. Калі Ўкраіна і Грузія імкнуцца ў НАТА — Расія супраць, і відавочна з-за чаго...
Выпадак Беларусі крыху іншы. Мы проста спрабуем ўзнавіць свае стасункі з ЕС, нічога большага. Натуральна, будзе пэўная спроба не дапусціць перацягвання Беларусі на Захад. Але тое, што тут будзе вайна за Беларусь, пакуль што казаць ранавата.
Наколькі моцную ролю ў лібералізацыі сыграў менавіта крызіс?
Трэба сказаць “дзякуй” крызісу, бо менавіта ён прывёў да пэўнай эканамічнай лібералізацыі, якая ў перспектыве можа пацягнуць за сабой і палітычную лібералізацыю.
Крызіс стварае такую сітуацыю, што Беларусь больш не можа не рэфармавацца. Крызіс стаў каталізатарам для эканамічных рэформаў. Але пакуль што мы кажам толькі пра эканоміку: пра палітычную лібералізацыю можна казаць досыць умоўна, таму што яна можа быць вельмі хутка згорнутая. Эканамічную лібералізацыю згарнуць будзе нашмат цяжэй.
Застаецца пытанне, на якой мове трэба размаўляць з Еўропай для большага плёну? Бо пакуль мы размаўляем на розных мовах. Еўропа кажа: выконвайце правы чалавека. Мы кажам: а мы выконваем. І кожны пад “правамі чалавека” разумее сваё. Еўропа — свабоду прэсы, свабоду стварэння партый, магчымасць пратэставаць. Мы — права на працу, на жыццё, на бяспеку. Можа для пачатку было б нядрэнна вызначыцца з тэрмінамі?
Сапраўды, для Мінску такая сітуацыя дыялогу цалкам задавальняльная. Урад можа прафаніраваць палітычную лібералізацыю, проста робячы нейкія палітычныя жэсты не змяняючы ўнутраныя правілы гульні. То бок лібералізацыя падмяняецца такімі палітычнымі захадамі, як дапушчэнне дзвюх газет у сістэму падпіскі. Сам палітычны дыялог — так, як і палітычная лібералізацыя — могуць скончыцца аднабакова ў адзін дзень.
Таму першае, што павінна быць зроблена — павінен быць вызначаны парадак дня самога дыялогу, парадак дня палітычнага збліжэння паміж ЕС і Беларуссю. Пакуль такога няма. На якой мове гаварыць Беларусі з ЕС, мне незразумела.
Еўрасаюз ад пачатку паказаў сваю слабіну, паказаў, што ён гатовы дараваць беларускаму ўраду ігнараванне патрабаванняў ЕС. А паколькі адзін раз беларускі ўрад пабачыў, што Еўрасаюз не спыніў дыялогу, а наадварот, нават падвысіў яго узровень... Тым самым Еўрасаюз засведчыў, што для Беларусі не выстаўляюцца ніякія ўмовы, а ідзе проста дыялог на палітычным узроўні.
Атрымліваецца, Беларусь больш разумная за Еўропу? Ці ў чым тут сакрэт?
Сакрэт у тым, што Беларусь можа лепш гандлявацца. Тут паўстае такая цікавая праблема:якім чынам калектыўны актар, якім з’яўляецца ЕС, можа эфектыўна ўзаемадзейнічаць з аўтарытарнай дзяржавай, якая гандлюецца па кожнай дробязі? Еўрасаюз сёння складаецца з 27 розных дзяржаваў і ўрадаў, якія маюць свае ўласныя інтарэсы. Вельмі цяжка паміж сабой дамовіцца. Беларусь жа прымае рашэнні дастаткова эфектыўна і хутка.
Што дасць нам дыялог з Еўропай? Гэта шанец пачаць рухацца насустрач зменам альбо гэта шанец узаконіць нашу недэмакратычнасць?
Цікава, што адно другому, у прынцыпе, не супярэчыць. Мы можам рухацца ў бок Еўропы, уключацца ў агульнаеўрапейскія структуры і працэдуры, але можам пры гэтым заставацца той самай аўтарытарнай дзяржавай, якой мы і былі раней. Ёсць вельмі добры прыклад Азербайджану. Там ёсць праблемы з правамі чалавека, як, дарэчы, і ва Ўкраіне і ў Грузіі, але Еўрасаюз шмат у чым заплюшчвае вочы на такія парушэнні з тым, каб падтрымліваць палітычныя адносіны з гэтымі краінамі.
Іншая справа — як выйграе грамадства ад такіх стасункаў...
Тут важна ўзважыць выгоды ад розных сцэнараў развіцця. Калі мы ўваходзім ва “Ўсходняе партнёрства”, гэта дае нам, па-першае, скарачэнні коштаў на візы, з перспектывай увогуле бязвізавага рэжыму з ЕС. Гэта дае нам доступы да еўрапейскіх рынкаў, удзел у разнастайных энергетычных праектах, эканамічных праектах...
У межах партнёрства ёсць асобны блок супрацоўніцтва для грамадзянскай супольнасці. Частка грошай будуць ісці на падтрымку незалежнага грамадства Беларусі. Тое, што беларускія чыноўнікі здолеюць ездзіць па свеце і ўдзельнічаць у перамовах у Еўропе, у пасяджэннях таго самага “Ўсходняга партнёрства” — гэта таксама будзе мець пэўны ўплыў, цывілізаваць беларускіх чыноўнікаў.
Гэта будзе патрабаваць ад Беларусі змены самога корпуса чынавенства, патрэбныя будуць эксперты і мэнэджэры іншага ўзроўню, якія змогуць эфектыўна ўдзельнічаць у еўрапейскіх праектах. Гэта будзе адбывацца вельмі паступова і марудна, але ў далёкасяжнай перспектыве будзе іграць на трансфармацыю самога рэжыму.
Гутарыла Наста Ігнатовіч
Фота - gdb.rferl.org

Знікае падстава патрабаваць ад нас выканання правоў чалавека...

Вайны за Беларусь паміж Расіяй і Еўропай не будзе

Беларусь не разумнейшая за Еўропу — мы проста лепш гандлюемся

Збліжэнне з Еўропай можа ўзаконіць нашу недэмакратычнасць