Міхаіла Захарава прызначылі галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі

Міхаіл Захараў, галоўны трэнер "Юнацтва", павязе хакейную зборную Беларусі на Алімпіяду-2010 у Ванкувер. Адпаведны загад па хадайніцтве Нацыянальнага алімпійскага камітэта выдала Міністэрства спорту і турызму. БЕЛТА нагадвае, што Федэрацыя хакея Беларусі ўносіла на разгляд у Мінспорту спіс прэтэндэнтаў. Акрамя таго, у міністэрства прыйшла заява ад самога Захарава з просьбай разгледзець яго кандыдатуру.

Як вядома, Міхаіл Захараў з кастрычніка ачольвае хакейную зборную Ўкраіны. Ад каментароў наконт далейшых планаў працы з украінскай зборнай ён пакуль устрымліваецца.



Міхаілу Захараву 47 гадоў. Ён мае досвед працы са зборнай Беларусі. У 2004 годзе Захараў вывеў беларускую каманду ў хакейную эліту, але пасля алімпійскага кваліфікацыйнага турніра ў лютым 2005-га ў Рызе, калі беларусы дзіўным чынам упусцілі пуцёўку на гульні-2006 у Турын, сыйшоў у адстаўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі