Міхалок: нашы браты-беларусы — Воіны святла перамогуць усіх Дартаў Вейдараў

Міхалок: нашы браты-беларусы — Воіны святла перамогуць усіх Дартаў Вейдараў

На канцэрце ў Адэсе 12 жніўня вядомы рокер Сяргей Міхалок нарэшце выказаўся аб пратэстах у Беларусі. 

Як піша dumskaya.net, на пачатку канцэрта спявак выйшаў на сцэну і сказаў: "Я ведаю, што ўсе нашы браты-беларусы — Воіны святла пабораюць усіх Дартаў Вейдараў, але я тут не для таго, каб геапалітычную х...ню распавядаць, а для таго, каб спяваць вам ах...нныя песні".

Больш Міхалок падчас канцэрта пра беларускія пратэсты не згадваў. 

Як вядома, песня Міхалка "Воіны Святла" стала неафіцыйным гімнам украінскага Еўрамайдана ў 2014-м. Прыхільнікі чакалі ад спевака, што ён выкажацца пра беларускія падзеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі