Міхась Башура выйшаў на волю, але заплаціць буйны штраф

Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Башуру аштрафавалі на 500 базавых велічыняў (гэта 17,5 мільёна рублёў). Такі вырак вынес сёння суд Савецкага раёна Мінску. Башуру прызналі вінаватым, але яго вырашылі не саджаць у турму, паведамляе БелаПАН.  

Актывіст быў затрыманы 6 жніўня. Яны выставілі вінавачанне паводле дзвюх частак артыкула 380 Крымінальнага кодэксу (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробных дакументаў, штампаў, пячацей, бланкаў.) Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае зняволенне да трох год. Паводле версіі следства і суда, Башура падрабляў дакументы для атрымання крэдыту на кватэру.

Сваёй віны Міхась Башура не прызнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі