Міхась Чарняўскі: Помнік Лапіцкаму хутка будзе стаяць у цэнтры Вялейкі

Помнік антыкамуністычнаму падпольшчыку Расціславу Лапіцкаму неўзабаве будзе стаяць у цэнтры Вялейкі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў гісторык Міхась ЧарняўскіЧарняўскі: "Шмат дзе ў раёнах уладараць старыя камуністы і нэакамуністы. У іх ёсць дзве задачы: знішчыць памяць пра злачынствы маскоўскіх камуністаў і іх мясцовых паслугачоў і знішчыць памяць пра антыкамуністычны супраціў. Аднак чалавечая памяць мацнейшая за камень. І хутка прыйдзе час, калі помнік Лапіцкаму стане ў цэнтры Вялейкі".

Па словах гісторыка, у Беларусі застаюцца толькі беларускія помнікі. Помнікі расійскім царам і польскім ваеначальнікам знікаюць, а застаецца толькі беларускае.

Нагадаем, што помнік Расціславу Лапіцкаму быў знішчаны вандаламі напярэдадні Радуніцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі