Мікалай Аруцюнаў: Я не ўспрымаю “Краму” як беларускі гурт
Легендарная “Крама” ўпершыню ў сваёй гісторыі дала першы сольны канцэрт у сталічнай КЗ “Мінск” (фотарэпартаж).
“Я думаю, гэта самы добры і станоўчы канцэрт для пятнічнага вечара, для пачатку ўікэнда!” — напэўна, з такім меркаваннем аднаго з тых, хто прыйшоў на канцэрт пагадзіліся б усе, хто вырашыў пачаць свае выхадныя з добрага беларускага рок’н’рола.
У апошнюю пятніцу сакавіка “Крама” адыграла вялікі сольны канцэрт пасля працяглага перапынку. Усё адбывалася у канцэртнай зале “Мінск”. Даволі цяжка паверыць, але ў легендарнай “Крамы” гэта першы сольны канцэрт на згаданай пляцоўцы! І хаця музыкі прызналіся, што ў вялікай зале ім было граць крыху цяжэй, чым у клубе, гэта не сапсавала атмасферу.
“У гэтай зале мы першы раз, — кажа лідэр гурта Ігар Варашкевіч. — Нармальная атмасфера, хаця, як я і думаў, было цяжэй, чым у “Рэактары” ўвосень. Тут такі адбітак ёсць камуністычнай залы. Не з першай песні ўсе завяліся, але ў нас такога ніколі не было, каб зусім не ўставалі. На апошняй песні, але устануць!”
Апошняй песні чакаць і не давялося. Па-сапраўднаму залу узрушыла з’яўленне на сцэне спецыяльна запрошанага маскоўскага госця Мікалая Аруцюнава. Легенда расійскага блюзу выканаў з беларускім гуртом некалькі кавераў на Rolling Stones. Але сапраўды “ўзарвалі” залу песні “Крамы” ў яго выкананні.
Сам Мікалай Аруцюнаў быў у захапленні, як ад самой “Крамы”, так і ад беларускай публікі.
Мікалай Аруцюнаў: “Шчыра кажучы, я не ўспрымаю “Краму” як беларускую каманду, я яе ўспрымаю проста як добры рок-гурт. Іх узровень дазваляе ім граць у кожным месцы. “Крама” — гэта гурт з размахам. Яны і ў клубе гучаць добра, але гэта і зальная музыка, у іх магутная музыка!.. Мне практычна ўсё ў іх падабаецца. Я, уласна, чаму з імі і граю, таму што ў іх добрыя песні, мне гэта падабаецца вельмі”.
Таксама далучыўся да канцэрту і яшчэ адзін даўні сябар гурта, вядомы блюзавы гітарыст Леанід Вярэніч.
Леанід Вярэніч: “З Крамай мне заўсёды прыемна граць, і я заўсёды хвалююся. І сёння гэта было відавочна, але стараліся, як заўжды. Кожны канцэрт нешта новае прыносіць, і я паважаю свой унёсак, які я раблю ў канцэрт разам з гэтымі музыкамі, так што гэта для мяне вялікае задавальненне. Клопату было дастаткова сёння, але наша праца на людзях, мусіць, каштаваць гэтага, так што спадзяюся, што даставілі радасць людзям. Яны вельмі мудрыя хлопцы, і асабліва Ігар Варашкевіч. І такая сітуацыя, калі ў яго не стае нейкіх ідэй, немажлівая, бо гэта вельмі крэатыўны чалавек”.
Увогуле атмасферу канцэрта можна назваць ці то сяброўскай, ці то сямейнай. З сябрамі сустрэліся не толькі музыкі “Крамы”, публіка таксама прыходзіла на канцэрт вялікімі кампаніямі. Некаторыя сталыя прыхільнікі прыводзілі з сабой дзяцей, а ў зале былі заўважаныя сем’і музыкаў.
Маці Ігара Варашкевіча, Тамара Ільінічна, распавяла Еўрарадыё, што жыве ў Баранавічах і стараецца па магчымасці наведваць канцэрты “Крамы”.
Яна прыязджала ўвосень на сольны канцэрт гурта ў “Рэактары”. Не абмінула Тамара Ільінічна і вялікі канцэрт у КЗ “Мінск”. Паводле яе слоў, ён быў вельмі добрым, як і заўсёды. Яна падзялілася з Еўрарадыё, якія песні “Крамы” ёй падабаюцца найбольш.
“Па-першае, “Выпі са мной да дна” і “Падае дождж”, і “Усё жыццё — дзіўны сон” — ды ўсе мае любімыя!”
Дарэчы, многія, як і маці Ігара Варашкевіча, прыехалі ў Мінск з іншых гарадоў адмыслова, каб пачуць “Краму”.
“Мы жывем за дзвесце кіламетраў адсюль – Івацэвічы. З сынам селі – паўтары гадзіны і тут. Мы заўсёды на канцэрты “Крамы” ходзім”, — кажа адзін з фанатаў гурта.
Сыходзячы, людзі прызнаваліся, што іх чаканні ад канцэрту спраўдзіліся, і хоць нейкіх эксперыментаў ад “Крамы” ніхто і не чакаў, музыкі прыемна уразілі.
“Мы ішлі пачуць старое, а не новае. Але пачулі і новае. Вельмі Аруцюнаў спадабаўся — вакал добры”.
Музыкі таксама засталіся задаволеныя сабой, нягледзячы на невялікія накладкі.
“Такія канцэрты заўсёды цяжка ладзіць і таму былі невялікія праблемы ў нас з гукам, але мы справіліся з гэтым. А так прыемна, што народ быў і падтрымалі нас цёпла, — кажа гітарыст Сяргей Трухановіч і распавядае пра будучыя планы. — Спрабуем нешта рабіць новае. Але не спяшаемся пакуль, бо трэба, каб быў настрой добры да гэтага. Калі ўсё паспрыяе, то і альбом хутка зробіцца”.
Лідэр гурта Ігар Варашкевіч у будучыню глядзіць не так аптымістычна: ён засмучаны тым, што грошай на запіс новага альбома проста няма.
“Пра запіс мне сэнсу няма казаць, таму што паўтара года я шукаў грошы. У мяне ёсць матэрыял на “крамаўскі” альбом, на два сольныя. Я грошы не магу знайсці таму няма сэнсу размаўляць на гэту тэму”.