Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба"
Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба". Мінская каманда "Грыфоны", за якую ён выступаў, выйграла рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі на прызы кіраўніка дзяржавы (у дывізіёне А малодшай узроставай групы). 17 сакавіка ў фінальным матчы прадстаўнікі Цэнтральнага раёна сталіцы перайгралі з лікам 4:0 каманду "Беркут" Фрунзенскага раёна (леташняга пераможцу).
На турніры малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі закінуў 21 шайбу. Толькі ў адным матчы ён вызначыўся аж 11 разоў. Закінуў ён шайбу і ў фінале.