Мікалай Патрушаў спыніўся ў Мінску ў "Прэзідэнт-гатэлі" (відэа)
Сакратар Савета бяспекі Расіі ў панядзелак сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Яны абмяркоўвалі "пытанні бяспекі і вайсковага супрацоўніцтва". Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі.
Мікалай Патрушаў у сваю чаргу нагадаў пра значны ўнёсак народаў Беларусі і Расіі ў перамозе над нацызмам. "Некаторыя спрабуюць прынізіць ролю СССР у гэтай перамозе і вызваленні Еўропы і свету ад таго рабства, якое спрабавалі накінуць", — цытуе словы Патрушава БЕЛТА.
Дарэчы, сакратар Саўбеза Расіі прызнаўся, што вельмі любіць Беларусь і з задавальненнем яе наведвае. У Мінску ён спыніўся ў "Прэзідэнт-гатэлі", які быў адкрыты ў мінулую пятніцу.
У "Прэзідэнт-гатэлі" з'явіліся Талер, Дукат, Магнат, Сенатар і Прэм'ер
Аляксандр Лукашэнка адкрываў у Мінску "Прэзідэнт-гатэль" (фота, відэа)
Фота — БЕЛТА