Мікалай Статкевіч заклікае далучыцца да малітвы за палітвязняў

Мікалай Статкевіч заклікае далучыцца да малітвы за палітвязняў

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікае адзначыць угодкі Плошчы-2010. З гэтай мэтай ён прапаноўвае ўсім паўдзельнічаць у малітве за палітвязняў, якая адбудзецца 19 снежня ў Мінску.

У сваім фэйсбуку палітык напісаў: "19 снежня мінае 5 гадоў, як дзясяткі тысячаў беларусаў паказалі, што яны вартыя свабоды. Слава героям, якія коштам рызыкі ці нават ўласнай свабоды абаранілі гонар нацыі!

19 снежня ў 11.00 у Свята-Петрапаўлаўскім саборы на Нямізе ў Мінску адбудзецца малебен за былых і цяперашніх палітвязняў, за тых, хто пацярпеў за свабоду. Нагадваю, што гэта яшчэ і дзень Святога Мікалая, а таксама дзень малітвы Беларускай праваслаўнай царквы за зняволеных.
Запрашаю далучыцца ўсіх, хто лічыць гэта важным для сябе".

Нагадаем, 19 снежня 2010 года акцыя пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў была жорстка разагнаная спецназам. Сілавікі затрымалі некалькі соцень чалавек. Лідары апазіцыі і шэраг звычайных удзельнікаў былі асуджаныя.

Фота: playcast.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі