Міколу Статкевіча запрашалі ў міліцыю на размову

Міколу Статкевіча запрашалі ў міліцыю  на размову

Былы палітвязень Мікола Статкевіч сёння быў выкліканы на размову ў ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе “Наша Ніва”. Прычына — 10 верасня Статкевіч плануе правесці пікет каля ГУМа з патрабаваннем свабодных выбараў.

Мікола Статкевіч паведаміў, што зараз знаходзіцца на прафілактычным уліку і абавязаны з’яўляцца ў міліцыю. У аўторак яго запрасілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Там яго сустрэў начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Статкевіч адзначыў, што ў міліцыі яму прапаноўвалі падпісаць нейкае пісьмовае папярэджанне, але ён адмовіўся гэта рабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі