Мікранавушнік можна не пабачыць нават зазірнуўшы студэнту ў вуха
Студэнты называюць іспыт, здадзены з дапамогай навушніка, самым шчаслівым у жыцці, выкладчыкі ламаюць галаву над “глушылкамі”, а прадаўцы нядрэнна зарабляюць падчас студэнцкай сесіі Інтэрнэт поўніцца аб’явамі пра мікранавушнікі. І калі яшчэ гадоў пяць таму дастаць такі навушнік было складана і даволі дорага, то цяпер набыць яго ці ўзяць на пракат бадай лягчэй, чым вывучыць іспыт.
Прадавец такіх навушнікаў Андрэй запэўнівае пакупнікоў, што рызыка пры карыстанні “вухам” мінімальная:
— 99% навушнікаў у студэнтаў выкладчыкі не заўважаюць. Таму што сам навушнік у вуху цалкам хаваецца, ды плюс яшчэ ён цялеснага колеру.
— І часта ў вас іх замаўляюць?
— Так, часта. А вось скардзяцца вельмі рэдка. Тым больш, што ўжо ёсць два віды навушнікаў: з Bluetooth гарнітурай і з hands free гарнітурай, з Bluetooth гарнітурай яны больш надзейныя.
Выкладчык адной са сталічных ВНУ распавёў Еўрарадыё, што, сапраўды, няпроста заўважыць, хто са студэнтаў карыстаецца мікранавушнікам. Вось што ён адказаў на пытанне, ці былі ў яго на іспытах такія студэнты:
“Думаю, што былі, але я ні разу не заўважаў гэтага. Гэта вельмі складана выявіць. Бо цяпер такія навушнікі, якія нават калі ў вуха зазірнеш, не заўважыш. Яны такога ўзроўню ўжо, што амаль немагчыма выявіць”.
Сёлетнія іспыты тым часам падыходзяць да канца, і студэнты, і вучні дзеляцца сваімі уражаннямі ад іх здачы. Ірына, выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ, паспяхова здала з навушнікам дзяржаўны іспыт.
Ірына: “Мы ўзялі на пракат навушнік, ёсць такая… паслуга! Сам навушнічак вельмі маленькі, літаральна напалову запалкі даўжынёй. І мікрафон, ён чапляецца недалёка ад рота, але, каб не было бачна. Напрыклад, на каўнеры ці паміж гузікаў. Усё гэта было такога цялеснага колеру, маленькае, і замаскіраваць было вельмі проста. Гэты мікрафон шнурыкам устаўляецца ў тэлефон".
Паводле слоў Ірыны, на іспыт яна заходзіла з уключаным тэлефонам, а каля універсітэта сядзела яе сяброўка Каця. Яна чула ўсё, што адбывалася, адзінай складанасцю была перадача ёй пытанняў і нумару білета.
Ірына: "Яна пачала мне дыктаваць павольна, і калі я не паспявала ці яшчэ што, я пастуківала па мікрафоне. Адзін, два разы — у нас была свая сігналізацыя. І ўсё паспяхова яна прадыктавала мне. Гэта быў адзін з самых шчаслівых іспытаў у маім жыцці: я абсалютна не баялася, адчувала сябе абароненай. Гэта быў дзяржаўны іспыт, я ведала, што пытанняў з іншых білетаў не будзе”.
Антон, вучань дзесятага класа, падзяліўся з Еўрарадыё сваім вопытам здачы іспытаў з дапамогай тэхнікі.
Антон: “Мы пісалі пераказ, і я запісаў увесь тэкст, які дыктавала настаўніца, на дыктафон у тэлефоне. Потым проста прасунуў навушнік праз рукаў (у мяне не было бяздротавага) і падпер рукой галаву, каб майго вуха не было бачна. Уключыў свой запіс. І напісаў на 10/10!”
Змагацца са студэнтамі спрабуюць выкладчыкі, а з гандлем мікранавушнікамі — пракуратура, пакуль толькі гомельская. Віталь Сахарчук, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, кажа, што і “глушылак”, пра якія даўно пішуць, пакуль у навучальных установах не было.
Віталь Сахарчук: “Наколькі я ведаю, подпісы “абарона ад “глушылак” з’явіліся раней, чым мы ўзяліся за справу, чым рэктары ВНУ прынялі рашэнне ўводзіць гэтыя “глушылкі”. Таму хутчэй за ўсё гэта проста рэкламны трук тых недобрасумленных асобаў, якія здаюць гэтыя мікранавушнікі ў пракат”.
Пакуль жа гомельская пракуратура звярнула ўвагу газеты, якая размяшчае аб’явы пра продаж мікранавушнікаў, на змест гэтых аб’яў. Прадпрымальнікам, якія здаюць і прадаюць прыстасаванні, аб’явілі афіцыйныя папярэджанні.
Фота: кадр з фільма "Операция «Ы» и другие приключения Шурика"