Міліцэйскі аўтамабіль у Полацку праваліўся ў яму
Патрульны аўтамабіль міліцыі "Chevrolet Niva" у Полацку праваліўся ў яму, закрытую вялікай лужай, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Будзённага і Кандраценкі. Яма, у якую трапіла правае пярэдняе кола міліцэйскага аўто, была настолькі глыбокай, што самастойна машына выбрацца ўжо не змагла.
Фатаздымак кур'ёзнай аварыі з'явіўся ў сацсетках.