Міліцыя кажа, што на Дзень Волі прыехалі "экстрэмісты з суседняй дзяржавы"

Перад удзельнікам Дня Волі, якія сабраліся на пляцоўцы каля Акадэміі навук, выступіў начальнік мінскай міліцыі генерал-маёр Леанід Фармагей. Ён заявіў, што на акцыю прыехала "група дэструктыўных элементаў з суседняй дзяржавы". Па словах міліцыянта, яны прыехалі адмыслова дзеля стварэння правакацыяў. Начальнік мінскай міліцыі не назваў ні канкрэтную дзяржаву, ні колькасць "дэструктьыўных элементаў". Фармагей папрасіў прысутных паведамляць міліцыі, калі яны заўважаць побач з сабой падазроных асобаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі