Міліцыя кажа, што нічога не ведае аб прэвентыўных затрыманнях апазіцыі
З такой заявай выступіў начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі 6 траўня.
Ён заявіў, што не мае звестак наконт прэвентыўных затрыманнях актывістаў апазіцыі напярэдадні Дня Перамогі і чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў паўсядзённай дзейнасці міліцыянты затрымліваюць асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, перадае БелаПАН. Кубракоў дадаў, што меру пакарання для затрыманых выбірае пераважна суд.
Цяпер, па звестках праваабаронцаў, розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў адбываюць каля 15 актывістаў апазіцыі. Як паведамляла Еўрарадыё, некаторым з іх прысуды вынесеныя якраз у аўторак. Апазіцыя і праваабаронцы лічаць гэтыя затрымання прэвентыўнымі.
Фота — wedding-magazine.ru