Міліцыя шукае ў Кіеве УПА, а ў Львове ўжо ёсць узброеная "гвардыя"
Міліцыя Украіны правярае інфармацыю аб датычнасці нацыяналістычнай "Украінскай паўстанцкай арміі" да забойства міліцыянта.
27-гадовага старшага сяржанта аддзела дзяржаўнай аховы Галасееўскага раённага ўпраўлення міліцыі забілі стрэлам у галаву каля інтэрната "Беркута" ў Кіеве. Ён вяртаўся з працы без зброі.
МУС Украіны спасылаецца на тое, што ў сацыяльных сетках нейкая "УПА" ўзяла адказнасць на сябе за забойства. Паводле версіі праваабаронцаў, забойства можа быць звязаная з акцыямі пратэсту.
Сёння з'явілася інфармацыя, што ў Львове з'явіліся атрады "Нацыянальнай гвардыі Украіны". У іх складзе ёсць людзі, якія маюць легальную агнястрэльную зброю, інфармуе тэлеканал ТСН.
Фота — ria.ru