Міліцыя шукае важнага сведку выбуху 4 ліпеня
Праваахоўныя органы шукаюць аднаго з найболей важных сведкаў выбуху на канцэрце ў гонар Дня незалежнасці ў Менску 4 ліпеня. Яго здымак размешчаны 2 жніўня на сайце ГУЎС Мінгарвыканкама. Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУЎС Аляксандр Ластоўскі, сёння гэты фотаздымак будзе расклеены па ўсім горадзе. На фота - мужчына сярэдніх гадоў, брунет, з кароткай стрыжкай і залысінамі, у белай майцы, шэрай куртцы і цёмных штанах. Ля яго ног чорны поліэтыленавы пакет. Мужчына стаіць прыкладна на тым месцы, дзе адбыўся выбух.
ГУЎС Мінгарвыканкама пераканаўча просіць гэтага грамадзяніна абазвацца па тэлефонах 102; 227-02-21; 227-21-24; 8-029-356-02-02 (Velcom); 8-029-632-02-09 (Velcom); 8-029-851-67-60 (МТС). Таксама просіць тых, каму штосьці вядома пра гэтага мужчыну, паведаміць у міліцыю. Прыватнасць гарантуецца.