Міліцыя ўсё яшчэ не мае пэўнай версіі наконт выбуху ў Мінску
Супрацоўнікі праваахоўных органаў маюць шмат версіяў наконт выбуху ў Мінску. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік папярэдняга расследавання генерал-маёр міліцыі Сяргей Гурэеў. Па словах міліцыянта, у расследаванні беларускім праваахоўным органам дапамагаюць калегі з іншых краін. Разам з тым ён адмовіўся паведаміць іншыя падрабязнасці, спаслаўшыся на інтарэсы следства.
Нагадаем, у ноч на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску падчас святкавання Дня Незалежнасці ўзарвалася самаробная выбухная прылада, пацярпелі больш за 50 чалавек, з якіх 46 былі дастаўленыя ў лякарні.
Нагадаем, у ноч на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску падчас святкавання Дня Незалежнасці ўзарвалася самаробная выбухная прылада, пацярпелі больш за 50 чалавек, з якіх 46 былі дастаўленыя ў лякарні.