Міліцыя зладзіла праверку акцыі да ўгодкаў расстрэлу Уладзіслава Кавалёва

Мерапрыемства праходзіла 14 сакавіка каля Брэсцкага абласнога суда і СІЗА №7. Пасля 4 дзён, 18 сакавіка, адзін з яе ўдзельнікаў Раман Кісляк быў дапытаны участковым інспектарам па факце распаўсюду друкаванай прадукцыі. Пра акцыю міліцыя даведалася са сродкаў масавай інфармацыі.



Як распавёў Еўрарадыё Раман Кісляк, днямі ён атрымаў ліст з Ленінскага РУУС, у якім паведамляецца пра спыненне адміністрацыйнай справы. Пад час праверкі праваахоўнікі не знайшлі ў  дзеяннях праваабаронцаў факту правапарушэння.



Кісляк: "Гэта афіцыйнае рашэнне камітэту ААН. Было б дзіўна, што, па-першае, яны самі яго не распаўсюдзілі, дык яшчэ нам будуць перашкаджаць. Думаю, што ўрэшце рэшт яны прыйдуць да таго, што не будуць нам замінаць у распаўсюдзе".



Нагадаем, тэракт у мінскім метро здарыўся 11 красавіка 2011 года. У сакавіку 2012-га абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі пакараныя смерцю. Афіцыйная дата смерці Уладзіслава Кавалёва — 15 сакавіка 2012 году, як мяркуецца, Канавалава расстралялі ў той жа дзень. З таго часу Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына.



Камітэт ААН прызнаў каля 80% парушэнняў, апісаных у скарзе сястры і маці Уладзіслава Кавалёва. Напрыклад, было прызнана, што да Кавалёва ўжывалася фізічная сіла і яго прымусілі даць паказанні супраць сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі