Міліцыянта, які згвалтаваў студэнтку ў службовай машыне, асудзілі на 6 гадоў
Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд супрацоўніку міліцэйскага падраздзялення “Ахова”, які згвалціў у службовым аўтамабілі студэнтку, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Напярэдадні суд Савецкага раёна сталіцы прыгаварыў яго да шасці гадоў узмоцненага рэжыму. Злачынства здарылася на свята 8 сакавіка. Студэнтка аднаго з мінскі ВНУ вярталася ўвечары ў інтэрнат.
Яе сустрэў міліцыянт і загадаў прайсці з ім у службовую машыну. Там былі яшчэ двое “ахоўнікаў”: кіроўца і старшы групы, якія адразу выйшлі нібыта аглядаць аб’ект. Па справе яны ішлі як сведкі. Потым кіроўца прызнаваў: левыя заднія дзверы былі заблакаваныя, адкрыць яе пасажыр самастойна не мог. Дзяўчына апынулася ў пастцы.
Па вяртанні ў інтэрнат студэнтка выклікала хуткую дапамогу і міліцыю. Усю ноч на 9 сакавіка яна правяла ў дзяжурнай частцы. Толькі раніцай яе павезлі на агляд.
Як высветлілася, міліцыянт-гвалтаўнік мае цяжарную жонку і дзіця. Увесь час, пакуль ішло следства, ён быў на волі.