Мілінкевіч: Радзькоў не вырашае сур'ёзныя пытанні, але сустрэцца з ім можна

Лідэр аргкамітэту руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў Еўрарадыё заяву кіраўніка прапрэзідэнцкага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандра Радзькова пра тое, што ён гатовы пачаць перамовы з апазіцыйнымі лідэрамі. “Мы гатовыя да размовы і дыялогу з усімі і з кожным”, — сказаў Радзькоў у інтэрв’ю “Народнай волі”. Нагадаем, учора ў Адміністрацыі прэзідэнта адбылася сустрэча з вядомымі беларускімі рок-музыкамі. Вось што пра гэта думае Аляксандр Мілінкевіч:

“Я думаю, што ўлада робіцца больш гнуткая, але я пакуль што бачу толькі дэкларацыі і не бачу ніякіх крокаў. Улада ў цяжкім эканамічным становішчы, хоча супрацоўніцтва, ведае, што гэта залежыць ад абставінаў у краіне і робіць пэўныя крокі.

Я рады за рок-музыкаў, што яны змогуць выступаць. Думаю, што спадар Радзькоў, на жаль, не вырашае сур'ёзныя пытанні. Але калі будуць такія прапановы, я заўсёды буду з задавальненнем сустракацца. Лічу, што дыялог вельмі важны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі