Мілінкевіч сустрэнецца з жыхарамі Пінску на свежым паветры

Запланаваная на 19 красавіка сустрэча лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Пінска пройдзе на вуліцах горада.  Мясцовыя актывісты руху, якія яе рыхтуюць, спрабавалі зняць залу ў гарадскім Доме культуры, аднак менавіта ў той дзень яна будзе занятая. Высветлілася, што будуць занятыя падчас прыезду Мілінкевіча і іншыя вялікія залы ў горадзе.

Калі пінчукі звярнуліся па дапамогу ў выканкам, то ім адказалі, што не даюць дазволы на сустрэчы з прыватнымі асобамі. Тым больш заяўнікі не гарантуюць кампенсацыю выдаткаў на працу міліцыі і медыкаў падчас сустрэчы, адзначылі чыноўнікі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі