Мілінкевіч заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заявіў аб гатоўнасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2011 года. Выступаючы на Беларускім еўрапейскім форуме, ён выказаўся за дыялог з уладамі. "Палітыка ізаляцыі сябе не апраўдала. Я лічу, што любое пашырэнне кантактаў Беларусі і Еўропы, ці на ўзроўні ўлады, грамадскіх аб'яднанняў ці персанальных кантактаў, дае штуршок Беларусі ў Еўропу", — цытуе словы Мілінкевіча БелаПАН.

Пры гэтым палітык адзначыў, што дыялог з уладай магчымы "толькі з цвёрдымі ўмовамі аб дэмакратызацыі Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі