Мільярдэр з Эміратаў прадае свае актывы ў Беларусі

Мухаммед Алабар Северный берег Минск

Разумны горад" і Махамед Алабар / euroradio.fm

Мільярдэр з Эміратаў прадае свае актывы ў Беларусі. Гаворка ідзе пра комплекс "Паўночны бераг", які будуюць у Мінску. На такі крок Мухамед Алабар пайшоў праз санкцыйныя рызыкі, піша Reuters.

Карма — справа такая. Яшчэ ў 2021 Еўрарадыё пісала пра сувязь Алабара з Лукашэнкам і братамі Карычамі. У той час яны пазбаўляліся ад часткі актываў праз еўрапейскія санкцыі, і іх месца ў праекце забудовы займаў мільярдэр з Эміратаў.

Emaar Properties (кампанія Алабара) планавала развіваць на поўначы Мінска праект "Разумны горад", аб'ём інвестыцый у які ацэньваецца ў 4 млрд еўра. Першы камень на месцы будаўніцтва 2 кастрычніка 2020 года сімвалічна заклаў прэм'ер Раман Галоўчанка.

Мільярдэр з Эміратаў прадае свае актывы ў Беларусі
Алабар і Галоўчанка ў Мінску. Дарэчы, Галоўчанка быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ / "СБ"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі