Мінабароны праводзіць у Мінскай вобласці мабілізацыйныя вучэнні

На вучэнні прыцягнуць і ваеннаабавязаных / ілюстрацыйнае фота @modmilby
На вучэнні прыцягнуць і ваеннаабавязаных / ілюстрацыйнае фота @modmilby

Ваенныя камісарыяты Мінскай вобласці з сённяшняга дня ўдзельнічаюць у мабілізацыйным вучэнні. Яно працягнецца 10 дзён (да 30 чэрвеня). "Падчас вучэння плануецца выкананне мерапрыемстваў па разгортванні аб'ектаў інфраструктуры, прыцягненні ваеннаабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў", распавялі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Там таксама адзначылі, што такія вучэнні праводзяцца штогод згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл РБ. Іх ладзяць, каб ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых органаў улады, ваенных камісарыятаў і арганізацый "выконваць задачы па прызначэнні".

Летась такія вучэнні праходзілі ў Гомельскай вобласці, у 2021 годзе у Магілёўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі