Мінадукацыі пацвердзіла факт адлічэння Дзмітрыя Жалезнічэнкі з ВНУ
У адказ на скаргу былога студэнта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны Дзмітрыя Жалезнічэнкі Міністэрства адукацыі Беларусі толькі пацвердзіла факт яго адлічэння з ВНУ.
19 кастрычніка грамадскі актывіст, які 7 верасня быў адлічаны з ГДУ, атрымаў з Мінадукацыі адказ на сваю скаргу наконт адлічэння. У скарзе, якую ён накіраваў у міністэрства 13 верасня, Жалезнічэнка ўказваў на тое, што з'яўляўся выдатнікам і не меў за апошнія два семестры пропускаў заняткаў без ўважлівай прычыны.
Таксама былы студэнт адзначыў у сваім звароце, што не замахваўся на грамадскі парадак, што з'яўляецца парушэннем правілаў унутранага распарадку універсітэта і можа стаць прычынай для адлічэння.
Аднак, у адказе міністэрства ўказана, што "у адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай ГДУ, вы былі адлічаны за сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку".
Нагадаем, 25 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца папярэдняе слуханне па пазове Жалезнічэнкі да кіраўніцтва ВНУ ў сувязі з яго адлічэннем.
БелаПАН