Мінчук атрымаў прыбытак ад незаконных валютных аперацый больш за 50 млрд руб.

Прыбытак больш як 50 млрд рублёў (18,5 млн долараў) атрымаў мінчук ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па правядзенні фінансавых аперацый. Пра гэта "Інтэрфаксу" распавялі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі. Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК Беларусі пачаў крымінальную справу на мінчука за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Свой прыбытак ён атрымаў ад абмену безнаяўных беларускіх рублёў на наяўныя долары ЗША.

Матэрыялы крымінальнай справы тычацца перыяду 2004-2007 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі