Мінчук падбухторыў калегу на хабар у $80 тысяч, якія планаваў забраць сам
"Прадпрымальнага" мужчыну ўзялі пад варту.
Пракуратура Мінска дала санкцыю на ўзяцц пад варту супрацоўніка ўнітарнага прадпрыемства "Мінсккаапдругрэсурсы". 33-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — падбухторванне да хабару і замах на махлярства. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.
З канца кастрычніка абвінавачаны патрабаваў, каб яго калега-нарыхтоўшчык, супраць якога праваахоўнікі вялі праверку, перадаў службовым асобам гэтай арганізацыі 50 тысяч долараў. У адваротным разе зламыснік пагражаў калегу звальненнем. Акрамя таго, ён падбухторваў калегу на хабар у 30 тысяч долараў, каб на яго не пачалі крымінальную справу. Нарыхтоўшчык перадаў мужчыну ўсю суму.
Па звестках следства, атрымальнікі гэтых грошай не выяўленыя. Хутчэй за ўсё, прадпрымальны махляр хацеў сам завалодаць гэтымі грашыма.
Фота — islam-today.ru