Мінчуку пагражае крымінальная справа за ілжывы данос на прастытутку
Сталічная міліцыя праводзіць праверку ў адносінах 32-гадовага мінчука па факце ілжывага даносу.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, жыхар раёна Серабранка звярнуўся да праваахоўнікаў з заявай, што ў яго зніклі грошы.
Мужчына кажа, што напярэдадні ўвечары забраў у свайго даўжніка 4000 долараў, пасля чаго яны разам выпівалі. Потым мужчына выклікаў таксоўку і паехаў дадому. Па дарозе ён зняў на праспекце Незалежнасці дзяўчыну, якая прапанавала інтым-паслугі. Дома ён скарыстаўся паслугамі прастытуткі, заплаціў ёй і заснуў.
Зранку ён выявіў, што ў яго зніклі 3700 долараў, пасля чаго звярнуўся ў міліцыю. Пад падазрэнне трапіла дзяўчына, якая была ў яго напярэдадні. Аператыўнікі знайшлі яе. Але дзяўчына заявіла, што ўзяла за працу толькі агавораныя 300 долараў.
Зніклыя ж 3700 долараў аператыўнікі знайшлі ў ў кухонным гарнітуры на кватэры ў заяўніка.
На дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол за занятак прастытуцыяй. А вось супраць мужчыны пачалі праверку па факце заведама ілжывага даносу.
Фота: freesmi.by