Мінфін: Дэфіцыт бюджэту-2010 складзе 1,5% ВУП

У Беларусі дэфіцыт бюджэту ў 2010 годзе складзе 1,5% валавага ўнутранага прадукта. Пра гэта, чарговы раз прэзентуючы падрыхтаваны Мінфінам праект бюджэту-2010, паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. На яго думку, прыбыткі бюджэту ў 2010 годзе складуць Br 49,6 трлн, выдаткі — Br 52,3 трлн. Адпаведна, дэфіцыт бюджэту — Br 2,7 трлн, або 1,5% ВУП.

У адпаведнасці з праектам, без уліку субсідый на патанненне імпарту нафты і выдаткаў на кампенсаванне адсоткавых ставак па ільготных крэдытах, выдаткі рэспубліканскага бюджэта ў 2010 годзе складуць Br 21,46 трлн. Выдаткі мясцовых бюджэтаў у наступным году прагназуюцца на ўзроўні Br 24 трлн, што на 7% больш у параўнанні з запланаваным на 2009 год, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Интерфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі