Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць шасці сілавікоў і двух чальцоў ЦВК

Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць шасці сілавікоў і двух чальцоў ЦВК

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць васьмі грамадзян Беларусі.

На старонцы ведамства пералічваюцца тыя, хто трапіў у гэты "чорны спіс" — гэта шэсць прадстаўнікоў сілавых структур і два чальцы Цэнтрвыбаркама:

Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;

Дзмітрый Балаба, камандзір мінскага АМАПа;

Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў;

Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;

Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;

Юрый Караеў, міністр унутраных спраў;

Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;

Юрый Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

Сёння пачалі дзейнічаць таксама санкцыі Еўрасаюза. У "чорны спіс" ЕС увайшлі 40 чалавек. Аляксандр Лукашэнка не ўключаны ні ў адзін з гэтых спісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі