Мінгандлю будзе больш пільна кантраляваць рэкламу

Мінгандлю будзе больш пільна кантраляваць рэкламу

Мінгандлю будзе больш пільна кантраляваць рэкламу. Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас прэс-канферэнцыі.

"Мінгандлю будзе кантраляваць даставернасць рэкламы. У першую чаргу гэта датычыць інфармацыі пра кошты і якасці тавараў, якія рэкламуюцца”, − кажа чыноўніца. Гаворка ідзе пра тэле−, радыёрэкламу, рэкламу ў інтэрнэтных і звычайных крамах.

Наркевіч заўважыла, што часта такая рэклама ўсплывае ў перыяд маштабных распродажаў, калі рэкламадаўцы завышаюць рэальныя зніжкі.

“Вось універмагі 20% зніжку даюць. Яны шчыра кажуць: вось 20% зніжка. Нічога страшнага. А вось яшчэ адна рэклама: у гонар дня нараджэння — зніжка 22%. Быццам бы таксама нічога няма страшнага. А мы пералічылі — атрымалася толькі 13%”, — заўважае намміністра. Пры гэтым Ірына Наркевіч кажа, што прымаць радыкальныя меры і прапаноўваць драконаўскія меры ведамства не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі