Мінгандлю прапаноўвае забараніць вываз макулатуры з краіны
Міністэрства гандлю прапаноўвае забараніць суб'ектамі гаспадарання вывозіць макулатуру з краіны. Пра гэта, па звестках ПРАЙМ-ТАСС, паведаміў міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Міністр спаслаўся на досвед Казахстана ў гэтай сферы. На яго думку, Саўмін падтрымае гэтую прапанову, бо з краіны ўжо вывезлі дзясяткі тысяч тон макулатуры.