Мінгарвыканкам прызнаў, што піць піва ў грамадскіх месцах не забаронена

Стаміўшыся ад частых прэтэнзій мінскай міліцыі – маўляў, піць піва на вуліцах і ў скверах беларускай сталіцы нельга, – блогер up-paradox накіравала ў Мінгарвыканкам ліст. Мінчанка папрасіла растлумачыць, у чым складаецца парушэнне аматараў піць піва на вуліцы і якія артыкулы “Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях” прадугледжваюць пакаранне за гэта. Паводле інфармацыі сайта BELBEER.com, Мінгарвыканкам адказаў на запыт, расставіўшы ўсе кропкі над i: піва піць на вуліцах ніхто не забараняў! Вось цытата з ліста Мінгарвыканкама № 09-3224 ад 08.07.2009 г.:

“Адміністратыўная адказнасць за піццё піва ў грамадскіх месцах КоАП і іншымі заканадаўчымі актамі не прадугледжаная.

Таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае паўнамоцтваў мясцовых выканаўчых і распараджальных ворганаў на ўсталяванне забароны ці адміністратыўнай адказнасці за піццё піва ў грамадскіх месцах”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі